Господа, есть ли у кого-нибудь фильмы о философах? (кроме "Витгенштейн") Просто посмотрела недавно фильм "Игра слов" о философе-маньяке и поняла, что очень хочется увидеть о философах. К примеру, фильм о Жижеке. Но не обязательно, чтоб биографические. И вообще, почему в универе ничего нам о таких фильмах не говорили? Было бы интересно что-то посмотреть, а не просто услышать.
1. Калі парасон ламаецца ў дождж, то гэта азначае, што трошку не пашчасціла і трэба набыць новы. Але чаму ў мяне ад гэтага пачынаецца дэпрэсія?
2. Зайшла ўчора ў нацыяналку, у аддзел рэдкай кнігі. Кнігамі цікавілася я і яшчэ нейкая дзяўчына. І пяць бібліятэкараў у адной маленькай залі. Таму мне стала неяк сорамна за тое, што патрывожыла іх мірнае суіснаванне сваёй цікаўнасцю да каталога. Сядзела за сталом адная і адчувала, што не месца простым людзям у гэтай залі, што яна створана выключна для бібліятэкараў, а ўсе астатнія - акупанты. І мне страшна цікава, чым яны ўвесь час там займаюцца, гэтыя бібліятэкары? Кніжак у аддзеле няшмат, ды ніхто іх асабліва і не патрабуе. Але ўсе бібліятэкары варушацца, як мышы па кутах. Адным словам, дзіўнае месца.

- Mood:creative
Адзінае, што магу сёння сказаць: жу-жу-жу. няхай усё знікне адразу і назаўсёды.
- Mood:
pessimistic
Уначы пабачыла сон пра школу. Скажу так: непрыемнае гэта месца, хаця вучылася я добра. Сумна ў школе, ды ці многа яна дала, акрамя таго, што я зразумела, якой быць зусім не хачу. Калі бачыш, чаму і як вучаць у школе, то лепей адтуль збегчы. Так, большасць настаўнікаў вучылі-вучылі, а я вынесла толькі адно: я паспрабую быць іншай. Пэўна, толькі два настаўнікі засталіся ў маёй памяці - гісторык Віктар Сырыца і географ Ігар Дарашэвіч (пішу, каб болей не забываць іх імёны).
Першы валодаў талентам настаўніка, не проста ж так яго клас плакаў, калі ён сыходзіў у каледж. Гэтыя тады маленькія пяцікласнікі не хацелі губляць таго, хто іх па-сапраўднаму вучыў. Мне таксама было вельмі шкада, бо гісторыя з ім стала любімым прадметам, усе, хто вучыўся ў Сырыцы, яе добра ведалі. А пасля яго сыходу...Памятаю, як ён праводзіў розныя конкурсы на веданне беларускай гісторыі, прыносіў нейкія таямнічыя значкі ТБМ, праўда не патлумачыў, чым гэтае ТБМ займаецца. Ну чаму ён ад нас сышоў?
Значна пазней з'явіўся ў жыцці нашага класа географ. Не сказаць, што ён быў вельмі таленавітым педагогам, як Сырыца, але ж на занятках па эканоміцы вучыў нас разважаць. Так навучыў, што эканамічны клас вырашылі закрыць...каб меней разважалі, бо ж занадта сталі спрачацца з усімі. Як і трэба было чакаць - эканоміку я болей не люблю...
На чалавека за ўсё яго жыццё шмат хто ўплывае, але не заўсёды можна зразумець, хто і як. Вось я дакладна ведаю, як гэтыя два чалавекі паўплывалі на мяне. Ва універсітэцкія гады такія людзі таксама былі, нават болей. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя...

calm - Music:KENT
Эх, прымаць іспыт па філасофіі ў тых, каму гэта ну зусім не патрэбна - то вялікі жах, гвалт над сабою. Ц япер я зразумела, што часам азначае сузіранне выкладчыкам якога-небудзь кута альбо дзвярэй... Проста сядзіш і слухаеш, як нехта бубніць ціхенька табе на вуха, штосьці там лапоча і папісквае, як мышаня. Так, бо ніякіх словаў чуць нельга, няма жадання... Каб студэнты мелі магчымасць прыняць хоць адзін іспыт падчас навучання, то, пэўна, уся вучоба праходзіла б інакш. Пасля іспыту я выйшла, быццам мяне проста растапталі, засталося непрыемнае пачуццё таго, што ў гэтым свеце ўжо ніколі не будзе нават надзеі на лепшае...
Сёння жахлівы дзень: у мяне адабралі маё кацяня! Зараз буду прачынацца кожную раніцу адна, без яе шалёных крыкаў. Мая бедная Калі страціла адзінага чалавека, які быў гатовы цярпець яе бясконцыя стогны. Алё лёс вельмі жорсткі: у адной кватэры не могуць жыць дзве істэрычкі - кацяня і дзяўчына студэнтка. У кватэры быў проста жах, бо абедзве крычалі з-за таго, што не маглі выносіць паводзінаў адна адной. Але ж плаціць прыйшлося кацяняці. Вынік з гэтага - істэрычак неабходна сяліць асобна, каб нават нідзе і ніколі не перасякаліся. Магчыма, трэба прапанаваць дзяўчыне заняцца ёгай. Кажуць, дапамагае!
Узгадала адзін факт, які мяне да гэтага часу бянтэжыць. Некалькі год таму на адной з лясных пасядзелак хіпаноў у лесе пад Псковам прысутнічала пры размове нейкіх хлапцоў і дзяўчын аб хрысціянстве ды розных рэлігійна-філасофскіх пытаннях. Сяжу сабе і слухаю, разумею, што гэтыя людзі размаўляюць аб гэтым на ўзроўні звычайнага здаровага розуму. У мяне ў галаве ўсплываюць усе мае веды пра хрысціянства, розныя трактоўкі, падыходы. Памятаю, што асабліва ў гэты момант лез чамусьці Бердзяеў. Але не ў гэтым справа. Мне хацелася штосьці сказаць гэтым людзям, падзяліцца сваімі ведамі, паказаць, што ўсё нашмат складаней і заблытаней. Але я не змагла вымавіць нават і слова. Да гэтага часу не магу зразумець чаму. Магчыма, таму, што людзям добра размаўляць пра гэта і без філасофіі. Магчыма, што ўсе мае веды пра хрысціянства і тэалогію ўвогуле толькі перашкаджаюць разуменню. Я зразумела, што за ўсімі гэтымі ведамі знікаюць шчырыя адказы, а застаецца толькі адчуванне, што лепей перажыць хоць раз пачуццё глыбокай веры, чым мець гэтыя веды пра свет, людзей, Бога. Але пасля гэтага выпадка даваць адказы на філасофскія пытанні, якія задаюць некаторыя мае знаёмыя, я больш не магу. Я пра іх думаю, разважаю, нават адказваю нешта сабе, але выказаць іншаму не магу зусім. Чаму гэта так?...
1. Нешта ў свядомасці заварушылася і выцягнула ўсё ж такі на паверхню сны пра палітыку. Складаная гэта гульня, з якога боку не паглядзіш. Адзінае мне стала зразумелым: каб ёю зацікавіцца, для большасці людзей павінен наступіць час вялікіх стратаў, голаду, а найчасцей - нуды. І сканчаецца гэта ціхімі размовамі ў закутках, на форумах, нідзе... Вынік сна такі - палітыкі нідзе няма. Растлумачыць гэта ніяк не магу...
2. Найбольш пакутлівы мой сон - пра людзей. Вельмі мне добра, калі не думаю пра іх, але яны паўсюль прысутнічаюць. Асабліва моцна адчуваецца смутак падчас паездак у электрычцы. Чамусьці там людзі такія сумныя, няшчасныя. І хочацца ўсіх пашкадаваць. А яны і не думаюць пра іншых, толькі пра свае вузкія інтарэсы, нічога вакол не бачаць. Колькі чуеш розныя размовы пра быт...і толькі пра быт. Нічога не патрэбна ім, нават гульні ў палітыку, культуру, веды. І так шкада іх за тое, што ніхто не патлумачыў у дзяцінстве, што свет цікавы, што можна думаць пра духоўнае, светлае, добрае. Шкада за тое, што не трапіліся ім своечасова тыя, хто маглі павесці за сабой, стаць прыкладам паводзінаў. І так яны едуць звычайна сабе, і нават не ведаюць, што абмінула іх у гэтым жыцці...

Захопенасць часткі грамадства дзённікамі патроху пачала перадавацца і мне. Ці гэта праява статкавасці, ці проста рабіць няма чаго - пытанне дя мяне пакуль яшчэ не вырашанае. Але відавочна, што ўнутры сядзіць жаданне што-небудзь выносіць на паверхню свядомасці, каб потым можна было прачытаць і падзівіцца з няўстойлівасці думкі і быцця.